“Каласавіны” да 140-годдзя за дня народзінаў Якуба Коласа на Піншчыне



На Піншчыне, ў вёсцы Пінкавічы, працягваюцца “каласавіны”, але цяпер да тэмы 140-годдзя Якуба Коласа, дадаецца гадавіна заснавання Народнага літаратурна-краязнаўчага музея, які носіць імя класіка. Гэтая ўрачыстасць выпадае на 11-е лістапада. Асаблівая ўвага надаецца постаці Івана Калошы, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, які ў 1990 годзе заснаваў музей.

Краязнаўца Эдвард Злобін узгадвае, што першы дырэктар установы быў апантанны даследваннем мясцінаў Піншчыны, дзе давялося жыць Коласу:

– Мы перасякліся з ім па тэме краязнаўства, у мяне на руках былі копіі і інвентары, як гарадскіх, у тым ліку і менш альбрахтовых разам з вёскамі Пінкавічы і Вішавічы. І якая ў яго была зацікаўленасць, ён папрасіў мяне інвентар, вось чалавек, які не вёў музей, але хварэў душой і яму было цікава і для яго быў клопат, нават не вывучэнне творчасці самога Коласа, а менавіта гісторыя самога паселішча Пінкавічы.

Дарэчы, два гады таму неабыякавыя пінчукі за ўласныя ахвяраванні выдалі пасмяротны краязнаўчы зборнік Івана Калошы “Пінкавічы: мінулае і сучаснае”.

Беларускае Радыё Рацыя