Колькасць палітвязняў з Берасцейчшыны цяпер складае 254 чалавек
Плюс дзевяць. Колькасць палітвязняў з Берасцейчшыны цяпер складае 254 чалавек.
Да спісу літаральна за тыдзень былі дадзеныя такія асобы як: Дар’я Лосік, Валянцін Самасюк, Аляксандр Бакуновіч, Максім Куроўскі, Валянцін Шумік, Антон Якавук, Алег Дутчык, Павел Малітвінік і Эдгар Шырко.
Дар’я Лосік – жонка палітвязня-журналіста Ігара Лосіка. Абвінавачваецца ў „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” за каментары незалежнаму медыя.
Валянцін Самасюк абвінавачваецца ў садзейнічанню экстрымісцкай дзейнасці, артыкул той жа. Падстава – адпраўка ў тэлеграм-канал некалькі фота з тэхнікай.
Палітвязні Аляксандр Бакуновіч і Валянцін Шумік асуджаныя да двух гадоў зняволення па артыкулу 370 Крымінальнага кодэкса або здзек з дзяржаўных сімвалаў. Максім Куроўскі – абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі і асуджаны на два гады зняволення. Антон Якавук – той жа артыкул, прысуду яшчэ не было.
Індывідуальнаму прадпрымальніку Алегу Дутчыку прад’яўлена абраза Лукашэнкі, прысуд – тры гады зняволення. Павал Малітвінік – два гады зняволення за каментары ў інтэрнэце. І былому журналісту Інтэкс-прэс Эдгару Шырко – прысуджана тры гады зняволення за каментары па Справе Зельцара.
Беларускае Радыё Рацыя