Беларуская дыяспара правяла ў Беластоку акцыю салідарнасці з музыкамі Tor Band
Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку сабраліся на возеры ў Дайлідах на чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Гэтым разам акцыя была прысвечаная затрыманым музыкам з гурта Tor Band.
Традыцыйна, самыя смелыя і загартаваныя акунуліся з нацыянальнымі сцягамі ў возеры. Гаворыць прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока – Ян Абадоўскі:
-Нельга саджаць музыкаў толькі за песні, якія яны спяваюць. Беларусь, на жаль, скацілася ўжо ў дыктатуру. І ніякія законы там не працуюць. Таму мы ў Беластоку робім розныя акцыі салідарнасці. Сёння акцыя прысвечаная музыкам Tor Band. Мы спявалі сёння іхныя песні. Гэта вельмі таленавітыя музыкі. Іх песні ў 2020 годзе спявалі вольныя беларусы, якія выходзілі на дэманстацыі.
Як стала вядома, чарговая акцыя беларускай дыяспары плануецца ў бліжэйшыя выходныя і будзе прымеркаваная да другой гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі. Адбудзецца яна ля лукашэнкаўскага кансулята і ўпершыню – на вуліцы Вольнай Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым фацле:
Беларускае Радыё Рацыя