Міхась Янчук: ААН з’яўляецца механізмам уплыву на ўрад



Нядаўна прынятыя змены ў закон пра СМІ ды іх наступствы. На гэтых пытаннях засярожваецца Беларуская асацыяцыя журналістаў у час падрыхтоўкі да Універсальнага перыядычнага агляду ААН, які маюць прайсці Беларусь і шэраг іншых краін, паведаміў у праекце „Месца для прэсы” сябра праўлення арганізацыі Міхась Янчук. Ён быў у складзе беларускай дэлегацыі ў Жэневе, дзе праходзілі папярэднія слуханні.

mihas_ianchuk

„Беларускія ўлады не заўсёды прыслухоўваюцца да гэтых рэкамендацый, але паўплываць на вырашэння праблемаў яны могуць”, – кажа журналіст Міхась Янчук:

– У той сітуацыі адсутнасці еўрапейскіх механізмаў, бо Беларусь не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, Універсальны перыядычнага агляд ААН фактычна з’яўляецца адзіным механізмам уплыву на нацыянальны ўрад. Мы, як Беларуская асацыяцыя журналістаў, хацелі выкарыстаць гэты механізм, таму пытанні звязаныя менавіта са свабодай СМІ – з нядаўна прынятымі зменамі ў закон пра СМІ.

Грамадзянская супольнасць падрыхтавала амаль 50 рэкамендацый уладзе па паляпшэнні сітуацыі з правамі і свабодамі чалавек ў Беларусі. Іх прадставяць 4-га траўня на сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэневе.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя