За адміністраванне пратэсных чатаў менчука асудзілі на 15 гадоў
Менскі гарадскі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў.
Разгляд крымінальнай справы 36-гадовага прадпрымальніка пачаўся 15 верасня.
Судовы працэс вёў судздзя Яўген Хаткевіч. Кузміцкага абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, пісала „Вясна”.