Дзяніса Урбановіча выпісалі з шпіталю
Беларускага добраахвотніка Палка Каліноўскага, старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча выпісалі з шпіталю.
Пра тое, што пасля асколачнага ранення рукі байца прааперыравалі і яго выпісалі, распавёў сябар дабраахвотніка тэлеграм-каналу «Позірк».
Паводле слоў сябра Урбановіча, Дзяніс быў паранены аскепкам ад гранаты і зараз ужо знаходзіцца на базе.
Пра раненне Урбановіча стала вядома 6 лістапада.