„Менск” саступіў УНІКСу ў матчы Адзінай лігі ВТБ



Баскетбалісты „Менска” пацярпелі восьмую паразу ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ. На пляцоўцы „Менск-Арэны” падначаленыя Расціслава Вергуна саступілі аднаму з галоўных фаварытаў „банкаўскага” турніру казанскаму УНІКСу 54:58. Свой наступны матч „Менск” правядзе на выездзе – 11 лістапада яго супернікам будзе „Пары Ніжні Ноўгарад”.

Душак прызнаны лепшым абаронцам тыдня ў КХЛ

Хакеіст сталічнага „Дынама” Джозэф Душак прызнаны лепшым абаронцам мінулага тыдня ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Звання лепшага гульца абароны Душак удастоены ўпершыню ў кар’еры. У трох матчах на мінулым тыдні абаронца „Дынама” набраў 4 (2+2) ачкі, а ў паядынку супраць „Сочы” стаў аўтарам пераможнай шайбы. Акрамя таго, на рахунку амерыканца тры сілавыя прыёмы, два заблакіраваныя кідкі, адзін адбор шайбы і паказчык карыснасці „+1”.

Таксама стала вядома, што двухбаковы кантракт з мінскім „Дынама” падпісаў галкіпер Аляксей Снытко. Раней 20-гадовы брамнік знаходзіўся ў клубе па пробнай дамове. У бягучым сезоне Снытко правёў 4 матчы за салігорскі „Шахцёр”, дзе адбіў больш за 90працэнта кідкоў.

Філіпенка уключаны ў зборную лепшых гульцоў 16-га тура чэмпіянату Расеі

Беларускі абаронца „Урала” Ягор Філіпенка ўключаны ў зборную лепшых ігракоў 16-га тура чэмпіянату Расіі па версіі Whoscored.

У матчы з „Лакаматывам”, які скончыўся з лікам 2:2, беларус вызначыўся голам і аўтаголам. Аўтарытэтны партал паставіў Філіпенку адзнаку 8.0.

«Рэал» пацярпеў першую паразу ў Ла Лізе, саступіўшы на выездзе «Раё Вальякана»

Завяршыўся матч 13-га тура іспанскай Ла Лігі, у якім «Раё Вальякана» прымаў мадрыдскі «Рэал». Спачатку наперад выйшлі гаспадары сустрэчы, калі на 5-й хвіліне матчы Сант’яга Камесанья рэалізаваў момант пасля перадачы Франсіска Гарсіі.

Мадрыдцы змаглі зраўняць лік на 37-й хвіліне матчу, калі Лука Модрыч рэалізаваў 11-метровы ўдар.
Праз чатыры хвіліны Эдэр Мілітаа пасля кутавога вывеў «сметанкавых» наперад.тПраз тры хвіліны «Раё Вальякана» зраўняў дзякуючы галу з лёту Альвара Гарсіі.

На 61-й хвіліне галоўны трэнер гаспадароў Андоні Іраола быў выдалены  рашэннем суддзі. На 65-й хвіліне Цібо Куртуа парыраваў удар Оскара Трэха з пенальці, аднак арбітр сказаў перабіць стандарт і ў гэты раз гулец «Раё Вальякана» змог вывесці сваю каманду наперад.

„Сметанковыя” не здолелі выратаваць гэтую сустрэчу і пацярпелі першую паразу ў гэтым сезоне Ла Лігі – 2:3.
Пасля гэтай сустрэчы „Рэал” застаўся на другім радку турнірнай табліцы, маючы ў актыве 32 ачкі. Адставанне каманды Карла Анчалоці ад лідцыруючай «Барселоны» складае два балы.         

Беларускае Радыё Рацыя