Беларусь стала пастаўляць менш тавараў на экспарт
Абарот знешняга гандлю таварамі Беларусі ў верасні зменшыўся на 6,9% у параўнанні з вераснем мінулага года, пра гэта гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
У вартасным аб’ёме падзенне склала 4,8% год да года. А з улікам таго, што цэны на тавары выраслі, адпаведна фізічныя аб’ёмы паставак скараціліся яшчэ мацней.
Пры гэтым павелічэнне паставак у Расею, шэраг азіяцкіх і афрыканскіх краін „пакуль не поўнасцю кампенсуе выкліканае разбурэннем вытворча-лагістычных ланцужкоў падзенне экспарту ў ЕЗ”, адзначаюць эксперты банка.