Яніна Руткоўская: Свабоду прынесла смерць Сталіна, але мы ўсё даравалі



У Музеі памяці Сібіры адбылся прэзентацыя „Экспаната месяца”: рэліквіі роду Ясудовічаў, які пацярпеў ад савецкіх рэпрэсій у межах аперацыі „Вясна”.

Успамінамі пра вяртанне свабоды, якое звязана з прадметамі, падзялілася Яніна Руткоўская:

– Гэта быў 1953 год, адразу пасля смерці Сталіна. Для высланых усё памянялася. Тата даслаў нам паштоўку, дзе напісаў, што хутка пабачымся. Я ў гэты час пілавала дрэва, бачу, што ідзе нейкі барадаты мужчына. Адразу пазнала бацьку і кінулася яму на рукі. Проста цуд.

Яніна Руткоўская разам з маці, братам і сястрой была дэпартаваная ў глыб Савецкага Саюза ў 1948 годзе. Падчас вернісажу экспанатаў прысутным навучэнцам арганізатары нагадалі, што савецкая акупацыя Польшчы ахоплівала не толькі час Другой сусветнай вайны, але таксама даваенны і пасляваенныя перыяды.

Беларускае Радыё Рацыя