Жыў для Беларусі


Новы спецпраект Беларускага Радыё Рацыя cветлай памяці Вітольда Ашурка. Гэты вядомы грамадскі актывіст, палітык і шчыры патрыёт Беларусі з Бярозаўкі нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года. У 2020 годзе Вітольд узяў на сябе адказнасць за правядзенне акцый мірнага пратэсту ў Лідзе, за што быў арыштаваны і засуджаны ў студзені 2021 года да 5 гадоў калоніі. У траўні таго ж года быў да смерці закатаваны ў шклоўскай калоніі. Перадачу, у якой змешчаны архіўныя запісы, размовы і здымкі светлай памяці Вітольда Ашурка, рыхтуе Юры Дзяшук. Слухайце кожную суботу а 11:40 і аўторак а 21:40 паводле Беларускага часу. У Польшчы на 2 гадзіны раней.

Слухайце перадачу ў...

Панядзелак01:3523:35
Чацвер01:3523:35
Субота10:4008:40