„Сфармавалася адчуванне вялацякучага апакаліпсісу”
Часам знікае інтэрнэт, у некаторых раёнах адключаюць ваду, адсутнічае электрычнасць і дрэнная мабільная сувязь. Так цяпер выглядае сітуацыя ў Кіеве пасля амаль што дзевяці месяцаў з пачатку вайны.
Але людзі прыстасоўваюцца да нязручнасцяў як могуць, – распавяла беларуска – спадарыня Вольга, што жыве ва ўкраінскай сталіцы:
-Я жыву ў Кіеве. І за апошні час тут у нас сфармавалася адчуванне вялацякучага апакаліпсісу. Пастаянныя бытавыя праблемы, адключаюць электрычнасць, праз гэта дрэнная сувязь і мабільны інтэрнэт можа знікнуць. Праз гэта, зразумела, праблемы з працай. Калі ўключаюць святло, адключаюць ваду.
Суразмоўца дадала, што праз перабоі з электрычнасцю таксама нярэдка можна назіраць зачыненыя крамы, на працы людзі таксама робяць перапынкі, можа нерэгулярна хадзіць грамадскі транспарт.
Беларускае Радыё Рацыя