Расейскія войскі пакідаюць Херсон
Камандуючы расейскай групоўкай ва Украіне генерал Сяргей Суравікін прапанаваў міністру абароны Расеі Сяргею Шайгу адвесці войскі ў Херсонскай вобласці на левы бераг Дняпра. Гэта будзе азначаць здачу горада Херсон украінскім сілам.
Сяргей Суравікін паведаміў, што аперацыя адводу войскаў будзе праведзеная ў бліжэйшы час. Гэтыя прагнозы пацвердзіў судырэктар праграмы ўнутранай палітыкі міжнароднай бяспекі цэнтра Разумкова Аляксей Мельнікаў:
– Херсон фактычна ў Расеі шанцаў утрымаць няма. Другое пытанне: калі? Можна пагадзіцца з тымі, хто прагназуе гэта ў бліжэйшыя тыдні. Цяжка спрачацца з тымі, што гэта можа зацягнуцца да вясны. Вельмі шмат фактараў ад чаго гэта залежыць. Але Херсон утрымаць Расеі будзе вельмі праблематычна. Хутчэй за ўсё, украінскі войскі не будуць штурмаваць Херсон, як гэта рабіла Расея.
Расейскія акупацыйныя ўлады прапанавалі жыхарам правага берага Дняпра выехаць у левабярэжныя раёны ў другой палове кастрычніка. З Херсону былі эвакуяваныя расейскія дзяржустановы, помнікі савецкім і расейскім дзеячам. З адміністрацыйных будынкаў знялі расейскія сцягі. Пры гэтым афіцыйна да апошняга моманту сцвярджалася, што горад рыхтуюць да абароны.
Беларускае Радыё Рацыя