У Беластоку ўручылі медалі «Да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці»
Напярэдадні свята Незалежнасці Польшчы ў Беластоку былі ўручаныя медалі «Да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці».
Афіцыйнае мерапрыемства адбывалася ў калоннай залі Падляшскай ваяводскай управы і сабрала дзясяткі прадстаўнікоў антыкамуністычнага супраціву на Падляшшы 1970-80-х гадоў. Медалі ўручаў асабіста ваявода Падляшскі – Богдан Пашкоўскі.
Усяго падчас цырымоніі медалямі «Да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці» былі ўганараваныя 23 асобы.
Беларускае Радыё Рацыя