У канцы лістапада выйдзе фільм з серыі «Твары свабоды»



У канцы лістапада выйдзе фільм з серыі «Твары свабоды» рэжысёра з Кіева Ірыны Дзьячэнка.

Ірына Дзьячэнка з дачкой Алінай

Гэты фільм раскажа пра беларусаў, якія змагаліся супраць дыктатуры і вымушаныя былі з´ехаць у Польшчу з-за рэпрэсій, гаворыць Ірына Дзьячэнка:

– Мы здымаем кіно, гэта цыкл фільмаў пра розныя краіны, дзе рэжымы далёкія да дасканаласці. Прычым, гэта як постсавецкія краіны, так і быццам краіны, якія даўно жывуць у дэмакратычным грамадстве. Гэта розныя краіны, якія аб’яднаныя адным – аўтакратычным рэжымам, далёкім ад дэмакратычных каштоўнасцяў, які трэба мяняць. Людзі не хочуць так жыць.

Фільм «Твары Свабоды» можна будзе паглядзець на Frееdom канале і ютуб-канале “Настоящее время”. 

Беларускае Радыё Рацыя