Беларусы Варшавы пішуць лісты палітвязням



Беларусы Варшавы штотыдзень збіраюцца ў Беларускім Моладзевым Хабе, каб напісаць лісты палітвязням.

Гэтым разам лісты з дакладзенымі ў капэрты прыгожымі паштоўкамі былі накіраваны палітвязня, якія сядзяць у СІЗА- 1 на Валадарцы, кажа мадэратарка ініцыятывы Алена Панамарова:

Мы ўжо напісалі амаль 1700 лістоў. Наша праца працягваецца, бо рэпрэсіі не змяншаюцца. Людзей кожны дзень затрымліваюць, кожны дзень новыя палітвязні ў Беларусі. Гэта вельмі прыкра, але чым больш палітвязняў становіцца, тым больш ім патрэбна наша падтрымка.

Хутка будзе год, як пачалася гэтая важная і добрая ініцыятыва. Паводле Алены Панамаровай, яна плануе разам са сваімі валанцёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя