Палітвязні Любоў Рэзановіч, Віктар Казлоўскі і Аляксандр Антанюк адзначаюць дні народзінаў



Любоў Рэзановіч, Віктар Казлоўскі і Аляксандр Антанюк. Гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны адзначаюць свой дзень народзінаў сёння, 11 лістапада. Павіншаваць іх можна даслаўшы паштоўку, тэлеграму ці сімвалічны грашовы перавод.

Любоў Рэзановіч – гэта пенсіянерка, якая сустрэне за кратамі свой 58-мы дзень народзінаў. У няволі знаходзіцца са снежня 2020 года. Прысуд – 15 гадоў зняволення. Праходзіць у межах „справы Аўтуховіча”. Паколькі жанчына ўнесеная ў спіс „тэрарыстаў”, то грашовыя пераводы ёй забароненыя. Прыбывае ў турме №1 у Гародні.

Палітвязень Віктар Казлоўскі сустрэне свой другі запар дзень народзінаў за кратамі. Прысуджана 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Падставай стала акцыя пратэсту ў Берасці 10 жніўня 2020 года. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15 горада Магілёва.

І палітвязень Аляксандр Антанюк сёлета адсвяткуе за кратамі свой 30-гадовы юбілей. Прысуджана паўтары гады калоніі за карагодную справы. Дасылаць карэспандэнцыі можна ў папраўчую калонію №3 віцебскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя