Салігорскі „Шахцёр” трэці год запар стаў чэмпіёнам Беларусі



12 лістапада завяршыўся футбольны чэмпіянат Беларусі. Апошні тур меў нямала інтрыг – залатую, бронзавую, а яшчэ пытанне – хто пакіне вышэйшую лігу, а хто будзе гуляць у пераходных матчах.

Пытанне чэмпіёнства было ў руках салігорскага „Шахцёра” і ён чакана ўпэўнена адолеў бабруйскую „Белшыну” – 4:1. Такім чынам салігорскі клуб трэці год запар перамог у першынстве Беларусі.

У сталічным дэрбі „Энергетык”, які меў шанцы на золата, саступіў менскаму „Дынама” – 1:3. Але гэтая вікторыя не прынесла асаблівых дывідэндаў „бела-блакітным”. Паколькі ў паралельным матчы барысаўскі БАТЭ адолеў у гасцях дзяржынскі „Арсенал” – 2:0 і забяспечыў сабе бронзавыя медалі.

Апошняя інтрыга жыла ў Гародні ў матчы мясцовага „Нёмана” з „Віцебскам”. Для гаспадароў поля гэтая сустрэча не мела турнірнага значання, таму многія чакалі дамоўнай перамогі віцеблянаў, якім, для таго каб захаваць шанцы на месца ў вышэйшай лізе, патрэбныя былі тры ачкі. Урэшце ўсё завяршылася нічыёй – 1:1 і „Віцебск” разам з магілёўскім „Дняпром” пакідае вышэшую лігу. А „Арсенал” будзе гуляць пераходныя матчы.

Выніковы верх турнірнай табліцы выглядае так: 1. „Шахцёр” – 65 ачкоў; 2. „Энергетык” – 60; 3. БАТЭ – 59; 4. „Дынама” (Менск) – 59.

Беларускае Радыё Рацыя