Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю



Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 сутак арышту. Інфармацыі пра яе месцазнаходжанне няма, паведамляе @humanconstanta.

Перадачы для Насты і іншых адміністратыўна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час яна знаходзіцца без лекаў і сродкаў асабістай гігіены.

Насту затрымалі 28 кастрычніка. На «пакаяльным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, яна «прызналася» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый».

Пазней ёй прысудзілі 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).