Ад мабілізацыі ў Грузію збеглі больш за 700 тысяч расейцаў



Пасля аб’яўлення 21 верасня мабілізацыі, з Расеі ў Грузію збегла каля 700 тысяч расейцаў. Пра гэта распавяла прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі.

„Верагодна, 600 тысяч з’ехалі ў розныя бакі, у суседнюю Арменію, Турцыю і краіны Еўропы. Каля 100 тысяч засталіся”, — кажа палітык. Зурабішвілі таксама адзначыла, што ў Грузію прыехалі блізу „30 тысяч украінскіх уцекачоў, некаторыя з якіх вярнуліся, калі ў Кіеве ўсё супакоілася”.

Пасля абвяшчэння мабілізацыі паток расейцаў хлынуў і ў Беларусь. Дакладная лічба невядомая, затое ў беларускіх тг-чатах можна знайсці паведамленні з пытаннямі, ці можна разлічыцца расейскімі рублямі ў таксі.