У выніку выбуху ў Стамбуле загінулі шэсць чалавек, дзясяткі параненых
Каля плошчы Таксім у цэнтры Стамбула 13 лістапада адбыўся выбух, у выніку якога загінулі шэсць чалавек, 53 чалавекі атрымалі раненні. Пра гэта губернатар Стамбула Алі Йерлікая паведаміў у Twitter.
Гэта адзін з папулярных у турыстаў раён горада.
Па інфармацыі турэцкіх СМІ, праваахоўнікі расследуюць выбух як тэрарыстычны акт.
Момант выбуху зафіксавалі на відэа.
Выбух у Стамбуле адбыўся сёння ў 16.20 паводле мясцовага часу, паведаміў Йерлікая.