У Беларусі працягваюць звальняць нелаяльных да ўлады
Рэжым узяўся за чыстку ў дзяржаўных апаратах і кіруючых кадрах на прадпрыемствах. Звальняюць усіх, хто нейкім чынам засвяціўся ў нелаяльнасці да дзейнасці дыктатара і яго памагатых. У шэрагу ахвяр апынулася галоўны спецыяліст аддзела эканамічнага аналізу і камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна.
Жанчына кажа, што сваіх поглядаў не хавала:
– Я не падпісвала ніякія праўладныя лісты, я не была ні на адным праўладным мітынгу, я адразу сваю пазіцыю акрэсліла. Калі забілі Рамана Бандарэнку, я ставіла кветкі на вокны аблвыканкама і рабіла ўсё, што рабілі сумленныя беларусы.
– Мяне выклікалі адтуль да яго, да кіраўніка, і сказалі, што на стол губернатара лягла мая перапіска, не ведаю якая, ці ў Вайберы, ці ў Тэлеграме. У адзін дзень мяне звольнілі.
Паводле Таццяны, КДБ не даў ёй працаваць нідзе. Яна 3 месяцы паспела папрацаваць камерцыйным дырэктарам на прадпрыемстве, у яе заўсёды была падпрацоўка выкладчыцай ва ўніверсітэце. Загадалі звольніць са словамі: яна павінна месці вуліцы.
Хаджэнне па вуліцах з аглядкай стала сігналам, што пара з´язджаць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя