Лідары ЗША і Кітая сустрэліся перад самітам “Вялікай дваццаткі”



Кітайскі лідар Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэліся на Балі для доўгачаканых перамоў, бо адносіны паміж іх краінамі – на самым нізкім узроўні за апошнія дзесяцігоддзі, піша Радыё Свабода.

Фота:: Saul Loeb/AFP/Getty Images

Перад журналістамі Байдэн адзначыў: “Я лічу, што як лідары нашых дзвюх краін мы падзяляем адказнасць за тое, каб паказаць, што Кітай і Злучаныя Штаты могуць даць рады нашым рознагалоссям, не дапусціць, каб канкурэнцыя… перарасла ў канфлікт, і знайсці спосабы сумеснай працы па неадкладных глабальных пытаннях, якія патрабуюць нашай узаемнай працы”.

Байдэн адзначыў такія пытанні як змена клімату і харчовая бяспека.

У адказ кітайскі лідар сказаў, што адносіны паміж краінамі не адпавядаюць глабальным чаканням.

“Таму нам трэба намеціць правільны курс для кітайска-амерыканскіх стасункаў. Нам трэба знайсці правільны кірунак для развіцця двухбаковых адносінаў і ўзняць іх на новы ўзровень”, — сказаў Сі Цзіньпін.

Беларускае Радыё Рацыя