У Менску пачалі прыбіраць шыльды McDonald’s



У Менску пачалі прыбіраць шыльды McDonald’s. Рэстаран на вуліцы Шаранговіча стаў першым, дзе пачалі здымаць шыльды з лагатыпам вядомай амерыканскай сеткі.

На мінулым тыдні стала вядома, што ўсе аб’екты McDonald’s у Беларусі стануць называцца „Вкусно и точка”. Такі брэнд ужо працуе ў Расеі з лета бягучага года на месцы зачыненых з прычыны санкцый за вайну ва Украіне рэстаранаў „Макдональдс”.

У Гародні таксама, як і па ўсёй Беларусі, знікнуць „Макдональдсы” – піша „Вячэрні Гродна”. Іх у горадзе пакуль два – на вуліцы Гарнавых і ў цэнтры „Трыніці”. Там абяцаюць захаваць усе працоўныя месцы і высокую якасць па даступных цэнах.