Віталь Цыганкоў: Інцыдэнт з ракетамі ў Польшчы прывядзе да ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны



15-га лістапада польскія СМІ паведамілі аб падзенні дзвюх ракет у вёсцы Пшаводаў у Люблінскім ваяводстве на мяжы з Украінай. Адна з ракет трапіла ў элеватар, у выніку чаго загінулі два чалавекі.

Cітуацыю пракаментаваў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў:

Калі казаць пра рэакцыю перш за ўсё ЗША, Вашынгтона, то яны не хочуць, каб гэты інцыдэнт стаў тым самым «чорным лебедзем». Гэта вядома выпадак, калі здараецца нешта непрадбачанае, можа быць падставай для пашырэння канфлікту, ядзернага канфлікту. Не вельмі ўяўляю, якія рашэнні можа самастойна ў дадзеным выпадку Польшча прыняць, з’яўляючыся сябрам НАТА. Пабочным вынікам гэтага інцыдэнту, у любым выпадку, стане ўзмацненне паставак Украіне менавіта сродкаў супрацьпаветранай абароны.

На думку палітычнага аглядальніка Віталя Цыганкова, узмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны можа дасягнуць эфектыўнасці ў 100% збіцця расейскіх ракет і знішчальнікаў. Аднак эксперт адмаўляе мажлівасць «закрыцця неба» над Украінай і перадачы поўнага кантролю над ім НАТА.

Беларускае Радыё Рацыя