Вадзім Іосуб: Штучнае абмежаванне цэн у Беларусі можа выклікаць новы рост цэн і дэфіцыт



Цэны ў Беларусі ў кастрычніку сталі зніжацца, але ці не выкліча гэта больш хуткі рост цэн у будучыні?

Сітуацыю падчас анлайн-сустрэчы „Беларусы і рынак” ацаніў старэйшы бізнэс-аналітык Вадзім Іосуб:

– Адбываецца штучнае сцісканне спружыны цэн, і гэтае сцісканне абярнецца тым, што гэтая спружына выстраліць. Або прывядзе да дэфіцыту, або да паскоранай інфляцыі ў будучым. Гэта не будзе адразу татальны дэфіцыт усяго. У першую чаргу закране імпартную прадукцыю, далей айчынную прадукцыю, дзе выкарыстоўваецца імпартная сыравіна. Для некаторых тавараў гэта ўжо наступіла. Гэта заўважна па рынку кавы, імпартнага алкаголю.

Па словах бізнэс-аналітыка, за бягучы перыяд назіраецца ўмацаванне беларускага рубля. Акрамя гэтага 15-га лістапада Дзяржаўная Дума РФ ратыфікавала дамову паміж урадамі аб пераносе плацяжоў Беларусі па крэдытах, выдадзеных Расеяй, з 2028-га па 2033 год.

Беларускае Радыё Рацыя