З 1 снежня „Белавія” будзе лятаць у Дубай



З 1 снежня „Белавія” будзе лятаць па маршруце Менск-Дубай-Менск. Рэйсы – 2 разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах, паведамляе belavia.by.

Гэтымі днямі авіякампанія выконвае прамыя рэйсы ў Шарджу. Палёты ў гэты горад будуць выконвацца па бягучым раскладзе.

Расклад палётаў у Дубай па мясцовым часе:

Менск-Дубай: 02:30 – 09:50
Дубай-Менск: 10:50 – 16:15