Украінцы высока ацэньваюць пагрозу наступу з тэрыторыі Беларусі
Наступленне на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Такія перасцярогі гучаць ва украінскіх сродках масавай інфармацыі ды таксама з вуснаў вайсковага кіраўніцтва. Там памятаюць пра тое, што толькі Лукашэнка фактычна сёння адзіны саюзнік Уладзіміра Пуціна. Гэта ўплывае і на рэпутацыю краіны, кажа народны дэпутат Украіны Ігар Гузь, які пагрозу наступу з тэрыторыі Беларусі ацэньвае, як высокую.
– Трэба гаварыць адкрыта, я думаю, што змяніліся ў негатыўны бок. Украінцы збольшага не разбіраць ці ты за Лукашэнку ці супраць, яны ведаюць, што наступ на Кіеў ішоў з тэрыторыі Беларусі, ракеты, якія забіваюць украінскіх дзяцей, ляцяць з Беларусі. Сёння ёсць пагроза наступу з тэрыторыі Беларусі, яна фактычна адзіная краіна, якая ў саюзе з Расейскай Федэрацыяй у гэтай вайне. Стаўленне значна пагоршылася.
Інфармацыі гэтыя не беспадстаўныя, заўважае намеснік кіраўніка аб’яднанага пераходнага кабінету, прадстаўнік па транзіце ўлады Паўла Латушкі. Паводле якога Аляксандру Лукашэнку сёння ніхто ў Еўропе не верыць. Больш таго напачатку наступнага году вайсковае кіраўніцтва Беларусі і Расеі плануюць правесці чарговыя сумесныя вайсковыя вучэнні.
– Гэта можа прывесці да паўтарэння таго сцэнару, які, кажуць нашы крыніцы, прагназуецца да рэалізацыі з тэрыторі Беларусі зноў. Калі будзе сфармавана вялікая групоўка расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, яна пачне чарговы этап агрэсіі супраць Украіны. Гэта магчыма ў лютым, сакавіку. І нашы крыніцы казалі менавіта пра гэты перыяд. Гэта зноў чарговая пагроза для суседняй Украіны, а гэта фактычна прыводзіць да акупацыі трэрыторыі Беларусі.
Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі плануюць новыя вучэнні ў пачатку 2023 года. Назвалі іх «Шчыт Саюзу». Правядзенне вучэнняў матывавалі, тым што сваю моц нарошчвае НАТО, а таму Беларусі і Расеі таксама трэба планаваць, як сябе абараніць. Так гучаць афіцыйная версія.
Беларускае Радыё Рацыя