Сетка «Вкусно — и точка» пачне працаваць у Беларусі з 22 лістапада



Беларуская сетка McDonalds завершыць рэбрэндынг ва „Вкусно — и точка” 22 лістапада. Аб гэтым паведамілі ў кампаніі-франчайзі.

«21 лістапада – апошні дзень працы нашых рэстаранаў пад брэндам «Макдональдс». У гэты дзень нашы дзверы будуць адчынены для наведвальнікаў да 18:00. Але ўжо 22 лістапада мы будзем рады зноў бачыць вас ва ўсіх рэстаранах нашай сеткі ўжо пад новым брэндам – ​​«Вкусно — и точка», – гаворыцца ў паведамленні.

Дакладны час адкрыцця 22 лістапада будзе названы дадаткова.

Нагадаем, вясной гэтага года кампанія „Вкусно — и точка” выкупіла расейскі бізнес McDonald’s. Да гэтага яна пад іншай назвай была адным з аператараў-франчайзі ў Расеі.

У пачатку лістапада было абвешчана, што «Вкусно — и точка» падпісала дамову аб франчайзінгу з беларускім аператарам «КСБ Віктары Рэстараны». Пасля гэтага быў запушчаны рэбрэндынг.

McDonald’s вырашыў спыніць працу ў РФ на фоне нападу Расеі на Украіну.

reform.by