Польшча атрымае 20 HIMARS у 2023 годзе



Польшча зможа атрымаць дваццаць установак РСЗА HIMARS у 2023 годзе. Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнт Lockheed Martin Missiles and Fire Control Рыта Флаэрці ў інтэрв’ю РАР. Паводле яе слоў, дастаўка стане магчымай у сувязі з ростам вытворчасці.

„Я думаю, што дзякуючы павелічэнню вытворчасці мы зможам укласціся ва ўзгоднены тэрмін і паставіць HIMARS, заказаныя Польшчай, у 2023 годзе”, – сказала яна.

Гаворка ідзе аб замове, зробленай польскімі вайскоўцамі ў 2019 годзе. Тады былі закуплены 20 установак, у тым ліку 18 баявых і дзве навучальныя.