У Гаазе агучылі вырак па справе MH-17
Судзілі чатырох чалавек, якім пагражалі пажыццёвыя тэрміны за наўмыснае знішчэнне самалёта і наўмыснае забойстве ў сувязі з крушэннем пасажырскага малайзійскага „Боінга” рэйсу Амстэрдам — Куала-Лумпур над Данбасам у 2014 годзе. Гаагскі суд прыйшоў да высновы, што рэйс MH-17 быў збіты ракетай з комплексу „Бук”, запушчанай з боку Першамайскага, якое кантралявалі падкантрольныя Расеі сілы з так званай „ДНР”.
Падсуднымі, ніводзін з якіх у суд не з’явіўся, сталі трое грамадзян Расеі: палкоўнік запасу ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), які меў пасаду „міністра абароны” у так званай „ДНР”; старшы афіцэр ГРУ ў адстаўцы Сяргей Дубінскі;падпалкоўнік запасу ПДВ Алег Пулатаў. Чацвёрты абвінавачаны — грамадзянін Украіны, камандзір выведнага падраздзялення так званай „ДНР” Леанід Харчанка.
Гіркіна, Дубінскага і Харчанку прызналі вінаватымі. Пулатава апраўдалі праз недахоп доказаў.Асуджаныя, акрамя пажыццёвага зняволення, мусяць выплаціць кампенсацыі сем’ям загінулых на суму больш за 16 мільёнаў еўра. Цягам 14 дзён асуджаныя могуць падаць апеляцыю на прысуд.
У крушэнні „Боінга” 17 ліпеня 2014 загінулі ўсе, хто быў на борце — 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.