Анонс перадачы „Мы бачым”: БМХ у Варшаве адзначыць гадавіну дзейнасці
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве хутка – напрыканцы лістапада – адзначыць свой першы Дзень нараджэння. За гэты час тут прайшлі шматлікія палітычна-грамадскія, сацыяльныя, культурныя імпрэзы. Каманда аб’яднання таксама значна павялічылася: ля вытокаў хабу стаяла ўсяго 4 чалавекі…
Найбольш яркімі ўспамінамі за год і актуальнымі думкамі пра жыццё дзеліцца сузаснавальніца Беларускага Моладзевага Хабу ў Варшаве Стася Гліннік.
Пра тое, чым цяпер жыве Беларускі Моладзевы Хаб, Стася Гліннік распавядзе сёння, у пятніцу, 18-га лістапада, на Беларускім Радыё Рацыя. Пачатак праграмы – 20:30.
Беларускае Радыё Рацыя