На Гарадзеншчыне на 10% павялічылася колькасць стратных прадпрыемстваў



На 10%, у параўнанні з мінулым годам, павялічылася колькасць стратных арганізацый на Гарадзеншчыне. Паводле афіцыйных даных, кожнае чацвёртае прадпрыемства Прынёмання працуе “у мінус”. Сярод найбольш нерэнтабельных – арганізацыі, якія займаюцца рыбаводствам, транспартнымі паслугамі і прамысловыя прадпрыемствы, што, паводле намесніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча, сведчыць пра пашырэнне крызісных з’яваў у эканоміцы краіны:

– Эканоміка Гарадзенскай вобласці завязаная на расейскі рынак. Натуральна, гэта ланцуговая рэакцыя тых крызісных з’яваў, якія ёсць у самой Расеі, тых коштаў, якія ёсць. Мы жывем у свеце канкурэнцыйнай эканомікі. Беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі. Таму і ўзнікаюць пытанні.

Не лепш выглядае сітуацыя і па ўсёй краіне. Чыстыя страты арганізацый толькі за два месяцы бягучага году перавысілі 800 мільёнаў еўра, што ў трая больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Беларускае Радыё Рацыя