Ягор Шаранговіч быў прызнаны першай зоркай матчу з „Таронта”
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” на выездзе перайграў „Таронта” ў авертайме з лікам 3:2. Вырашальную шайбу закінуў беларускі форвард Ягор Шаранговіч, які вызначыўся на 62-й хвіліне. Шаранговіча прызналі першай зоркай матча. У сезоне ў Ягора 7 (4+3) ачкоў у 17 гульнях пры паказчыку карыснасці „-2”. „Нью-Джэрсі” дабіўся адзінаццатай перамогі запар.
„Крумкачы” падалі заяву на атрыманне ліцэнзіі БФФ „Першая ліга”
18 лістапада НФК „Крумкачы” падалі заяўку на атрыманне ліцэнзіі БФФ „Першая ліга” для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі 2023 года. Па выніках чэмпіянату каманд другой лігі 2022 года „Крумкачы” заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання, адзначае прэс-служба НФК „Крумкачы”.
Філ Кесэл стаў першым гульцом у гісторыі НХЛ, які згуляў 1000 матчаў запар у лізе
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Вегас” на сваёй пляцоўцы ўзяў верх над „Арызонай” з лікам 4:1. Нападнік гаспадароў Філ Кесэл правёў свой 1000-ы матч запар. Такога дасягнення ў НХЛ яшчэ нікому дабіцца не атрымлівалася. Цікава, што ў сакавіку ў матчы з „Дэтройтам” Кесэл адыграў усяго адну змену, пасля чаго пакінуў арэну і з’ехаў у Арызону на роды жонкі. Форвард з’явіўся на лёдзе ўсяго на 30 секунд у пачатку сустрэчы дзеля таго, каб падоўжыць сваю серыю і не страціць магчымасць стаць першым гульцом у гісторыі лігі, які згуляў 1000 матчаў запар.
ФІФА аб’явіла аб забароне на продаж алкагольнага піва на стадыёнах ЧС-2022 у Катары
ФІФА абвясціла аб забароне на продаж алкагольнага піва на стадыёнах ЧМ-2022 у Катары. «У выніку перамоваў паміж уладамі краіны-гаспадыні турніру і ФІФА было прынятае рашэнне засяродзіць продаж алкагольных напояў на тэрыторыі фанацкіх зон, іншых месцах збору заўзятараў, а таксама на ліцэнзаваных пляцоўках. Са стадыёнаў пункты продажу піва будуць убраны. Гэта не паўплывае на продаж безалкагольнага піва, якое будзе даступна на стадыёнах чэмпіянату свету ў Катары», гаворыцца ў заяве.
Ірына Шымановіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Мадрыдзе
Беларуска Ірына Шымановіч (N344 ВТА) выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ІТФ у іспанскім Мадрыдзе. У другім раундзе спаборніцтваў яна перайграла Крысціну Бучу з Іспаніі, якая мела другі нумар пасеву — 6:2, 6:0.
Тэйлар Фрытц згуляе з Новакам Джокавічам у паўфінале Выніковага турніру
Амерыканец Тэйлар Фрытц сустрэнецца ў паўфінальным матчы Выніковага турніру АТП у Турыне з сербам Новакам Джокавічам. Гульня адбудзецца 19 лістапада. Фрытц атрымаў другую пуцёўку ў паўфінал з Зялёнай групы пасля перамогі над канадцам Феліксам Ожэ-Альясімам. Матч завяршыўся з лікам 7:6 (7:4), 6:7 (5:7), 6:2.
Беларускае Радыё Рацыя
