Футбалісты „Белшыны” прабіліся ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі



Футбалісты бабруйскай „Белшыны” сталі пятымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі.

Бабруйчане на выездзе адолелі уладальнікаў трафея футбалістаў „Гомеля” ў серыі пасляматчавых пенальці – 6:5. У асноўны і дадатковы час супернікі не змаглі забіць – 0:0. У фінале папярэдняга кубкавага розыгрышу футбалісты „Гомеля” перамаглі БАТЭ 2:1. Барысаўскі БАТЭ часцей за ўсіх станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі – у яго пяць трафеяў.

„Вітэн” замацаваўся на першым месцы ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

Аршанскі „Вітэн” замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У стартавым паядынку 8-га тура аршанская дружына перамагла ў Гомелі яшчэ аднаго фаварыта турніру мясцовы БЧ 4:2. Пасля першай паловы сустрэчы лік быў роўным – 1:1, а ў самым пачатку другога тайма госці на працягу шасці хвілін тройчы забілі гаспадарам і ў выніку давялі матч да перамогі. „Вітэн” застаецца адзінай камандай, якая не пацярпела яшчэ ніводнай паразы: у актыве аршанцаў шэсць вікторый і адна нічыя. 

„Чэлсі” гатовы прадаць Кантэ за 18 мільёнаў фунтаў

„Чэлсі” гатовы прадаць паўабаронцу Нгола Кантэ ў зімовае трансфернае акно, паведамляе La Repubblica. „Сінія” хочуць атрымаць за 31-гадовага француза 18 мільёнаў фунтаў. Хаўбек прыняў удзел у першых двух турах чэмпіянату Англіі і не вызначыўся дзейснымі дзеяннямі. Раней стала вядома, што Кантэ прапусціць некалькі месяцаў з-за траўмы падкаленнага сухажылля. Ён прапускае чэмпіянат свету ў Катары. Дзеючы кантракт звязвае Кантэ з „Чэлсі” да канца сезона.

Анжэй Дуда не паедзе ў Катар, каб падтрымаць зборную Польшчы

Прэзідэнт Анджэй Дуда не з’явіцца на трыбунах падчас матчаў зборнай Польшчы на ​​чэмпіянаце свету ў Катары, паведамляе Radio ZET. Па версіі крыніцы, такое рашэнне будзе прынятае з-за напружанай сітуацыі ў краіне, пасля трагедыі ў Пшэвудаве. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі можа прыляцець у Катар. Аднак ён заявіў, што гэта адбудзецца, калі „бела-чырвоныя” выйдуць з групы С, у якой палякі памераюцца сіламі з Мексікай, Саудаўскай Аравіяй і Аргенцінай.

Замест траўміраванага Гая ў зборную Іспаніі выкліканы  Бальдэ

Абаронца „Барселоны” Алехандра Бальдэ атрымаў выклік у зборную Іспаніі на чэмпіянат свету. 19-гадовы футбаліст зойме месца Хасэ Гая з „Валенсіі”, які траўмаваўся і прапусціць турнір у Катары. У 12 матчах чэмпіянату Іспаніі Бальдэ ў гэтым сезоне вызначыўся трыма выніковымі перадачамі. На чэмпіянаце свету зборная Іспаніі выступіць у групе „Е” з камандамі Коста-Рыкі, Германіі і Японіі.

Зборная ЗША ўпершыню за 12 гадоў саступіла першае месца ў рэйтынгу ФІБА

Зборная Іспаніі ўзначаліла абноўлены рэйтынг мужчынскіх нацыянальных зборных па баскетболе. Іспанцы абышлі зборную ЗША, якая ўпершыню саступіла першае месца з моманту стварэння рэйтынгу больш за 12 гадоў таму. Іспанія паднялася з другога месца на першае дзякуючы паспяховым выступам ва ўсіх турнірах у апошнія гады. Іспанская зборная стала пераможцам чэмпіянату свету-2019 і Еўрабаскета-2022, а таксама дайшла да чвэрцьфіналу Алімпійскіх гульняў у Токіа. Амерыканцы заваявалі золата на Алімпійскіх гульнях, але праваліліся на чэмпіянаце свету, прайграўшы ў чвэрцьфінале, і занялі трэцяе месца на чэмпіянаце Амерыкі-2022. Беларусі і Расіі ў спісе няма, паколькі абедзве зборныя часова выключаны з міжнародных спаборніцтваў.

Беларускае Радыё Рацыя