Брытанскі прэм’ер Рышы Сунак прыехаў у Кіеў



Новы прэм’ер Брытаніі Рышы Сунак прыбыў у Кіеў з афіцыйным візітам, піша ВВС. З моманту ўступлення Сунака на пасаду – да прыбыцця ў Кіеў прайшло ледзь больш за тры тыдні.

„З такімі сябрамі, як вы, мы ўпэўнены ў сваёй перамозе. Абодва нашы народы ведаюць, што значыць бараніць волю”, — напісаў прэзідэнт Украіны.

Сунак мае намер яшчэ раз пацвердзіць гатоўнасць Вялікабрытаніі і надалей падтрымліваць Украіну, паведамляюць крыніцы ў асяроддзі прэм’ера.

Ён таксама зрабіў пост у “Твітар” і прадубляваў яго на ўкраінскай мове. „Мі з вамі да кінця”, — напісаў брытанскі прэм’ер па-украінску.

Фота: president.gov.ua