Армія РФ знішчае энергетычную інфраструктуру Украіны



Сур’ёзныя праблемы з падачай электрычнасці і вады ўзнікаюць прыкладна раз на тыдзень, паколькі прылятаюць па ЦЭЦ (цеплаэлектрацэнтралі) і падстанцыях расейскія ракеты. Разбураецца энергетычная інфраструктура.

Але ў цэлым у Харкаве цяпер ваенны стан выглядае прыкладна так жа, як і ў іншых украінскіх гарадах, распавёў украінец Віталь Трэцякоў:

– Што датычыць самога Харкава, то ў ім стала нашмат цішэй і спакайней. На паўночных ускраінах ледзьве чутна, штосьці там з мяжы даносіцца – з Белгарадскай вобласці, дзе рэгулярныя абстрэлы. У сам горад прылятае напэўна раз на тыдзень. Яны б’юць па ЦЭЦ, па падстанцыях, намагаюцца неяк парушыць энергетычную інфраструктуру.

Вайна ва Украіне ідзе роўна 270 дзён. А праз чатыры дні будзе дзевяць месяцаў з моманту пачатку актыўных баявых дзеянніў.

Беларускае Радыё Рацыя