У Міхалове прайшла першая святочная сустрэча з паэзіяй
На сцэне Гміннага асяродка культуры ў Міхалове адбыліся “Літаратурныя запусты”.
Прагучалі вершы аб традыцыях нашага рэгіёну, але і гумарыстычныя творы, якія атрымалі найбольш гучныя апладысменты. Сустрэча суправаджалася духмянай кавай і салодкімі прысмакамі і, напэўна, будзе мець свой працяг, кажа ініцыятарка мерапрыемства Гэлена Рэент з Гміннага асяродка культуры ў Міхалове:
– Для міхалоўскай гміны гэта першы раз, гэтыя запусты. Я вельмі рада, што прыехалі паэты і прыйшлі людзі.
– Гэта месца, Бандары, дзе басанож хадзіў Алесь Баршчэўскі. І з таго боку таксама мяккая тарфяністая зямля, дзе проста кветкі растуць і растуць вершы. Я вельмі шчаслівая, што бачу іх усіх жывых, але бачацца і тыя, хто ўжо памерлі, бо я мела шчасце іх ведаць, з імі размаўляць, слухаць іх вершы.
– Пішу вершы такія патрыятычныя, вершы для дзяцей, але ўсё ж такі варочаюся ў гэтую сатыру, каб у гэтых вершаў можна было б усміхнуцца, бо іх інакш успрымаюць.
На сцэне Гміннага асяродка культуры ў Міхалове прагучалі вершы пісьменнікаў двух гмінаў – Нараўкі і Міхалова. Большасць з літаратараў ужо мае выдадзены свой зборнік вершаў, другія чакаюць добрай нагоды, каб са сваёй творчасцю трапіць да шырэйшага кола чытачоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя