У Польшчы праходзіць прома-акцыя «Выхадныя за паўцаны»
18-20 лістапада і 25-27 лістапада больш за 600 гатэляў, рэстаранаў, музеяў, тэатраў і іншых устаноў па ўсёй Польшчы далучыліся да прома-акцыі «Выхадныя за паўцаны».
Ініцыятарам правядзення акцыі з’яўляецца Міністэрства спорту і турызму ды Польская турыстычная арганізацыя. Асноўная мэта мерапрыемста – даць штуршок для развіцця ўнутранага турызму ў лістападзе, які з’яўляецца найменш «турыстычным» месяцам года.
Прома-акцыя адбываецца чарговы раз. Найбольш рэкордным быў 2019 год, калі паслугамі ўдзельнікаў мерапрыемства скарысталіся больш за 1 мільён турыстаў. Падрабязнасці акцыі, у тым ліку спіс устаноў, паслугамі якіх можна скарыстацца з 50-працэнтнай скідкай, даступныя на спецыяльным сайце.
Беларускае Радыё Рацыя