У Расеі доля продажаў кітайскіх аўтамабіляў перавысіла 31%
Кітайскія аўтамабілі захопліваюць расейскі рынак. Як паведамляе аналітычнае агенцтва «Автостат», за апошні тыдзень у краіне прададзена амаль 3,6 тыс. машын з КНР, або 31,2% агульнага аб’ёму.
Такая доля продажаў стала рэкорднай для расейскага аўтамабільнага рынку. Сярод самых прадаваных брэндаў указаны Chery, Haval і Geely.
Апярэджвае кітайскія аўто толькі расейская LADA: за тыдзень такіх аўто прадалі больш за 4,7 тыс. У топ-5 таксама патрапілі карэйскія аўтамабілі Kia, якіх за тыдзень рэалізавалі амаль 700 штук.
У Беларусі ў кастрычніку амаль кожны другі пакупнік новага аўтамабіля рабіў выбар на карысць „айчыннага кітайца” Geely. Доля кітайскіх марак за другі месяц восені дасягнула ў Беларусі 62 працэнты. Пры гэтым з пачатку года лідарам на рынку застаецца LADA.