На Падляшшы да польска-беларускай мяжы па-ранейшаму нельга набліжацца бліжэй 200 метраў



Да канца году на Падляшшы дзейнічае забарона на набліжэнне да польска-беларускай мяжы на адлегласць менш за 200 метраў – адпаведнае распараджэнне падпісаў падляшскі ваявода. Заяву на падаўжэнне забароны падала Памежная служба.

«Забарона звязана з працамі па ўстаноўцы электронных элементаў сцяны на польска-беларускай мяжы», — паведамілі агенству PAP у аўторак у Падляшскім ваяводскай управе ў Беластоку.

Уведзеная 1 ліпеня забарона — спачатку да 15 верасня, потым падоўжаная да 30 лістапада, а цяпер да канца году — замяніла больш жорсткія абмежаванні, звязаныя з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю.