У Беластоку адкрылася выстава карцін бяздомных людзей
У Беластоцкім музеі і архіве архідыяцэзіі адкрылася мастацкая выстава «Незакрытая глава». Асаблівасць яе заключаецца ў тым, што карціны да выставы намаляваныя людзьмі, якія не маюць дому.
Расказвае куратар выставы, якая праходзіць у рамках праекта «Культура без бар’ераў – мастакі з вуліцы», – Эвеліна Паплаўская:
Людзі, чые працы прадстаўленыя на выставе, на працягу паўгода разам з куратарамі з фонду «Spe Salvi» ўдзельнічалі ў мастацкіх майстар-класах. Акрамя гэтага яны разам наведвалі музеі, тэатры, кіно. Мастацкая выстава «Незакрытая глава» стала своеасаблівым падсумаваннем гэтай інтэграцыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя