Янішчыцкі лістапад



На Піншчыне працягваюцца ўрачыстасці з нагоды 74-годдзя Яўгеніі Янішчыц. У межах Тыдня папулярызацыі творчасці паэткі мерапрыемствы закранулі і вёску Парэчча, дзе ў мясцовай школе знаходзіцца літаратурны музей у гонар знакамітай зямлячкі. Гэтыя мясціны – малая Радзіма паэтэсы, тут шмат чаго захавалася, між іншага, яе бацькоўская хата.

Заснавальніца музея Антаніна Сідарук адзначыла, што яшчэ ў школьныя гады Янішчыц сваім прыкладам прыцягнула да літаратуры многіх дзяцей:

-У той час, калі Жэня вучылася ў школе, працавалі два літаратурныя гурткі. І кіраваў гэтымі гурткамі Фёдар Фёдаравіч Цудзіла – заслужаны настаўнік Беларусі. Дык вось, не толькі Жэня вершы пісала, а ў мяне ёсць яшчэ кніжкі – гэта таксама пісалі былыя вучні вершы, і зараз таксама пішуць. Гэта і Міхаіл Башчук, і Мікалай Куцко, і Павел Мікалайчык, і Лена Макарская, і Ганна Сідарук.

Літаратуразнаўцы называюць Яўгенію Янішчыц адной з самых яскравых з’яў ў беларускай паэзіі. Яе зборнікі твораў выдадзеныя на дваццаці мовах свету.

Беларускае Радыё Рацыя