Лісты з Беластоку да палітвязняў: пажаданні ад былых сукамернікаў, тэксты песень і водар парфумы



24-га лістапада ў Беластоку прайшла чарговая акцыя беларускай дыяспары Беластоку — „Напішы ліст палітвязням”.

На сустрэчы было шмат удзельнікаў, якія прыйшлі затрыманні ў Беларусі, і накіроўвалі лісты ўжо былым сукамернікам. Кажуць удзельнікі сустрэчы:

– Я магу сказаць толькі за СІЗА, бо я ў калонію дзякуй Богу не трапіла. Лісты даходзяць, гэта вельмі вялікая падтрымка для ўсіх, хто там знаходзіцца.

– Салідарнасць. Я сам там пасядзеў пяць месяцаў, гэтага дастаткова, каб даведацца, што гэта. Тут лепш, чым у Беларусі, бо там я б сядзеў далей.

Беларуская дыяспара Беластока запрашае ўсіх далучыцца да перадкаляднага напісання лістоў палітвязням у Беларусь. Сярод іншага ў турмы просяць дасылаць тэксты папулярных песень і паперу з нанесенай парфумай.

Адрасы палітвязняў Беларусі даступныя тут: prisoners.spring96.org.

Беларускае Радыё Рацыя