З 1 снежня ў Беларусі вырастуць цэны на цыгарэты



У Беларусі з 1 снежня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах. Цэны на некаторыя маркі вырастуць на 1,5 рублі.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» са снежня на 1,5 рубля падвысіць цэны на Cooper super slims Red, Cooper super slims Gold, COOPER nano white, COOPER nano white, Velvet Red, Velvet Blue – да 3,8 рубля. Цыгарэты Rider City, Rider Desert, Rider Air стануць даражэйшымі на 1,3 рубля (будуць са снежня каштаваць 3,8 рубля). Таксама з’явіцца ў продажы новая марка цыгарэтаў – Dove. Са снежня «Нёман» стане таксама прадаваць NZ Black Power TF.

«Тытунь-інвест» сярод іншага на 40 капеек падніме кошты на Winston Super Slims Blue (да 5,2 рубля), Camel Studio Sunny Mix (да 4,35 рубля), Sobranie Evolve (да 5,4 рубля).

Кампанія «Інтэр Табака» ў снежні падвышаць цэны не плануе.

«Беларусьгандаль» на 20 капеек падніме кошты на Pall Mall Nano Fusion, Pall Mall Nano Coral – да 4 рублёў.