У Вільні прайшла акцыя супраць гвалту ў дачыненні да жанчын



Акцыя да Міжнароднага дня змагання за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын прайшла ў Вільні. Яе зладзілі беларускія феміністкі.

Гвалт у дачыненні да жанчын прыводзіць грамадства да рэпрэсій і войнаў, — упэўненая Вольга Гарбунова, актывістка і былая палітзняволеная, якая вымушана пакінула Беларусь:

Адзіны дзве краіны, якія не прынялі закон пра спыненне дамашняга гвалту – гэта Беларусь і Расея, на постсавецкай прасторы. Мы бачым да чаго гэта прывяло. Гэта дзве краіны, якія пачалі жорсткія палітычныя рэпрэсіі, гэта краіны, якія ўступілі ў вайну. Як па мне, то ў такім доўгім вымярэнні часу, то гэта лагічны працяг.

Удзельніцы акцыі трымалі вялікі плакат з імёнамі і прозвішчамі беларусак, якія зазналі крымінальны палітычна-матываваны пераслед з боку дзяржавы. Усяго такіх імёнаў — 773.

Беларускае Радыё Рацыя