Папа Францішак напісаў ліст украінцам
Папа Францішак напісаў ліст украінцам, у якім расказаў, што штодня моліцца за народ Украіны, паведамляе Vatican New.
„Аб’ядноўваю мае слёзы з вашымі і хачу вам сказаць, што няма дня, калі б я не быў побач з вамі і не насіў бы вас у маім сэрцы і ў маёй малітве. Ваш боль – гэта мой боль,” – заявіў пантыфік.
Таксама ён адзначыў, што даведаўся шмат трагічных гісторый з Украіны.
„У першую чаргу гэта датычыцца дзяцей: колькі дзяцей было забіта, колькі паранена, колькі засталося сіротамі, было адарвана ад маці! Я плачу разам з вамі па кожным дзіцяці, якое з-за гэтай вайны страціла жыццё… Бязмерны боль украінскіх маці”, – напісаў Францыск.
Пантыфік адзначыў, што захапляецца тым, як украінцы пераадольваюць гэтыя цяжкія выпрабаванні.
„Украінскі народ, нягледзячы на вялікую трагедыю, якую цяпер перажывае, ніколі не падаў духам і не страціў надзею. Свет адкрыў для сябе смелы і моцны народ”, – напісаў Францішак.