27 лістапада – Дзень пачатку Слуцкага паўстання
27 лістапада – Дзень пачатку Слуцкага паўстання.
Слуцкае паўстанне, або Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, якое адбылося ў Слуцкім павеце ў 1920 годзе. І менавіта 27 лістапада 1920 года Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасць Беларусі.