Рэзідэнт СЭЗ «Гомель-Ратон» пачаў вырабляць мерныя зліткі з золата
Рэзідэнт СЭЗ «Гомель-Ратон» ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» па заказе Міністэрства фінансаў пачаў вырабляць мерныя зліткі з золата наміналам 5 і 10 г, якія суправаджаюцца сертыфікатамі, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт СЭЗ.
Вырабляць зліткі будуць для рэалізацыі айчынным суб’ектам гаспадарання, банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Беларусі. Такое рашэнне прынята ўрадам сумесна з Нацыянальным банкам у пастанове нумар 482/16 ад 22 чэрвеня 2022 года, якой вызначаны парадак ажыццяўлення аперацый і разлікаў з мернымі зліткамі і каштоўнымі камянямі (брыльянтамі).
У планах у ВА «Крышталь» у бліжэйшы час пачаць выпуск зліткаў наміналамі 1, 20 і 50 г. У перспектыве плануецца выпуск 100-грамовых зліткаў.