Ад Мікалая Чорнага да Уладзіміра Арлова
На Русінаўскай сядзібе ТБМ каля Баранавічаў адбылася сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентаваў сваю новую кнігу (трэцяе выданне) “Імёны Свабоды”.
[Not a valid template]
Падчас сустрэчы прысутныя ўважліва слухалі яго новыя імёны свабоды, елі каравай „Чатыры вятры” і аладкі ад баранавіцкага індывідуальнага прадпрымальніка Чарнавуса.
Падчас сустрэчы старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны і арганізатар мерапрыемства Віктар Сырыца падвёў вынікі віктарыны ў гонар 500-х угодкаў Мікалая Радзівіла Чорнага і назваў пераможцаў. Імі сталі:
Першае месца:
Малашчанка Яся (Баранавіцкая гімназія № 4). Яна атрымала ад Уладзіміра Арлова ў падарунак кнігу “Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае”.
Другое месца:
- Анастасія Андрыёнак (г. Баранавічы)
- Раман Патапчук (Мінск)
- Віталь Кунцэвіч (г. Баранавічы)
Трэцяе месца:
- Генадзь Ажэль (Баранавічы, прадпрымальнік у сферы будаўніцтва).
- Сяргей Чыгрын (г. Слонім)
- Кірыл Лабар і Анжаліка Муха – сябры клуба “Спадчына” Дварэцкай СШ (Дзятлаўскі раён).
Усе пераможцы віктарыны атрымалі каштоўныя падарункі і кнігі па гісторыі Беларусі ад Уладзіміра Арлова. А Уладзіміру Арлову падаравалі памятны знак пераможнай Палонкаўскай бітвы, якой сёлета спаўняецца 355 гадоў.
Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Баранавічы