У Гомелі наладчык адключыў 8 станкоў
У Гомелі наладчык аднаго з мясцовых прадпрыемстваў спыніў працу 8 розных металаапрацоўчых станкоў з праграмным кіраваннем. Так лічаць гомельскія аператыўнікі.
Міліцыю на прадпрыемства выклікалі пасля таго, як станкі перасталі працаваць. Высветлілася, што прычынай стаў збой праграмнага забеспячэння, а датычны да гэтага 35-гадовы наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем участка механічнай апрацоўкі завода, распавялі ў гомельскай міліцыі.
Супраць наладчыка распачалі крымінальную справу за змяненне камп’ютарнай інфармацыі, якое пацягнула прычыненне істотнай шкоды. Шкоду налічылі ў суме больш за 55 тысяч рублёў. Мужчыну арыштавалі, ён у СІЗА.
Дэталі, якія выпускае гомельскае прадпрыемства, чакалі на зборачным канвееры аднаго з менскіх заводаў.
Беларускае Радыё Рацыя